wd wp Пошук:

Любаўка (Беларусь)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Любаўка. Любаўка (трансліт.: Liubaŭka, руск.: Любовка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Санкт-ПецярбургАдэса, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя

Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1897 годзе хутар у Вяйнянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Грабянёўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 2 сакавіка 1938 года ў Магілёўскай вобл. З 24 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. Зараз у складзе саўгаса «Вяйнянскі цяплічны камбінат» (цэнтр — в. Вейна).

Ліквідаваная ў 1988 годзе. Тэрыторыя ў складзе в. Вейна.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай мерыдыянальна ўздоўж шашы і забудаванай аднабакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсход, за шашой — асфальтавы завод.

Насельніцтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be