Любэч
Любэч[1], таксама Любеч (укр.: Любеч) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Рыпкынскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, на рацэ Дняпро. Насельніцтва 2381 чал. (2007).
Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы на лініі Чарнігаў — Оўруч.
Гісторыя
- 882: першы ўспамін пра Любеч у Аповесці мінулых часоў, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу.
- 1024—1036 і 1054—1239: у складзе Чарнігаўскага княства.
- 1097: шэсць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе акрамя полацкага князя Усяслава, які проста не быў запрошаны, правялі ў Любечы свой з’езд, паводле пастаноў якога «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладанні трох старэйшых ліній — Ізяславічаў, Святаславічаў і Усеваладавічаў. Гэты падзел не тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзерэнітэт як форма ўлады на Русі[2].
- 1356: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- 1-я пал. XV ст.: перайшоў у валоданне Манівідаў.
- 1471: цэнтр воласці Кіеўскага ваяводства.
- 1484: вялікі князь Казімір надаў Любеч збегламу з Масковіі князю Васілю Міхайлавічу Вярэйскаму[3].
- 1500—1508: горад захапілі маскоўскія войскі.
- 1526: размежаванне Гомельскага і Любецкага старостваў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі апынуўся ў Каралеўстве Польскім.
- 1571: у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласць[4] і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёна.
- 1623: атрымаў Магдэбургскае права.
- 1635: у Чарнігаўскім ваяводстве.
- 1646: у складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшоў у Старадубскі павет Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5].
- 1667: згодна з Андрусаўскім перамір’ем трапіў пад уладу Маскоўскай дзяржавы; соценны горад Чарнігаўскага казацкага палка.
- XVIII—XIX стст.: невялікае мястэчка Чарнігаўскай губерні.
- 1 верасня 1941 — 23 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1986: пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Славутасці
- Замчышча.
- Царква Праабражэння Гасподняга (1817).
Вядомыя ўраджэнцы
- Антоній Пячэрскі (~982—1073) — хрысціянскі святы, царкоўны дзеяч Русі.
- Валерый Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладчык.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ II. Першыя дзяржавы Беларусі. II.1. Полацкае княства Архівавана 12 студзеня 2010. // Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2010, с. 315
- ↑ ЭнцВКЛ, 2010, с. 316
- ↑ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 34—39. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
- Любеч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 315—316. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Lubecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 395—396
- Любеч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Кондратьев И.В. Любеч (материалы к справочно-энциклопедическим изданиям) // Северянская летопись. – 2008. - №2. – С.35-45. (на укр.яз.)(Размещено: http://www.igor-condr.narod.ru/pages/istor.html)
- Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. — 384 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любэч
Катэгорыя·Населеныя пункты Казэлэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рыпкынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнігаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.