Люта (Брэсцкі раён)
Лю́та[1] (трансліт.: Liuta, руск.: Люта) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 5 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лушчыцы, на рацэ Лютая.
Насельніцтва
- 75 гаспадарак, 171 жыхар (2005)
- 154 жыхары (1870)
- 342 жыхары (1905)
- 38 двароў, 197 жыхароў (1921)
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Сягнеўшчына, што належаў пану Р.Гажыцу. У 1870 годзе ўваходзіла ў Астрамечаўскую сельскую грамаду. У 1905 годзе ў Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 цэнтр Лютаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы. 16 ліпеня 1954 года Лютаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Баршчэўскага сельсавета. 4 верасня 1972 года да Люты далучана вёска Саколле[2]. Да 18 кастрычніка 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[3].
Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Астрамечава».
Славутасці
- Свята-Мікалаеўская царква
- Люцкі парк
- Люцкія букі-экзоты — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люта (Брэсцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.