Малазводскі сельсавет
Малазво́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Зводы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Баршчэўскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Баршчэва. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютаўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Воўчынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)[2]. 26 лютага 1958 года ў склад Расненскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Забалацце і Чарнёва), у склад Агародніцкага сельсавета — вёска Пеначка[3]. З 1959 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Малыя Зводы. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Малазводскі[4]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Вялікія Зводы (злілася з вёскай Малыя Зводы), Саколле (злілася з вёскай Люта)[5]. 18 кастрычніка 1982 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Люта, Малыя Зводы, Марозавічы, Пагубяцічы, Сегянеўшчына і Яцкавічы) і Ратайчыцкага сельсавета Камянецкага раёна (6 населеных пунктаў: Баршчэва, Даўбнёва, Кусцічы, Мінкавічы, Мураўчыцы і Хацінава)[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1982 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.