wd wp Пошук:

Ляды (Брагінскі раён)

Ля́ды[1] (трансліт.: Liady, руск.: Ляды) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (67 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на поўдзень ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручПалтава), 145 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На ўсходзе канал Марозаўка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска і фальварак у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні

У 1930 годзе арганізаваны калгас “Герой працы”, дзейнічалі цагельню, вятрак, гамарня. Паводле перапісу 1959 года ўваходзіла ў склад саўгаса “Брагінскі” (цэнтр — вёска Піркі).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсавета[3], пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет[4].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1908 год — 32 двары, 172 жыхара.
  • 1959 год — 380 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (67 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be