wd wp Пошук: ⬜

Хракавіцкі сельсавет

Хракаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Хракавічы. Знаходзіўся на паўднёвым усходзе раёна. Большасць вёсак, якія ўваходзілі ў яго склад, былі выселеныя пасля Чарнобыльскай аварыі.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Хракавіцкі (Старахракавіцкі) сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Просмыцкага і Чамярыскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чамярысы, сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі[1].

26 сакавіка 1987 года цэнтр Савіцкага сельсавета перанесены ў вёску Старыя Хракавічы, сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі[2]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска Чэрнеў[3]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Цалуйкі[4]. 20 жніўня 2008 года рашэннем Брагінскага райсавета дэпутатаў былі ліквідаваныя населеныя пункты Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Ляды, Нежыхаў, Новы Сцепаноў, Перасяцінец, Піркі, Пучын, Стары Сцепаноў, Сувіды[5]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсавета[6].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Грушнае, Двор-Савічы, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 858 чалавек[7], з іх 96,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. ↑ Решение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  5. ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  6. ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  7. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1974 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be