wd wp Пошук:

Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ляскавічы.

Ля́скавічы[1] (трансліт.: Liaskavičy, руск.: Лясковичи) — аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 24 км у напрамку на захад ад горада Петрыкаў, за 214 км ад Гомеля, каля ракі Прыпяць[2]. У Ляскавічах размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка Прыпяцкі, таксама тут знаходзіцца Музей прыроды[3]. З 2010 г. у аграгарадку праходзіць Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Зоў Палесся»[4].

Гісторыя

Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Брынёў. У канцы XVIII ст. маёнтак Брынёў з прыналежнымі вёскамі (Брынёў, Ляскавічы, Капцэвічы і інш.) належаў магнатам Хадкевічам.

Геранім Антонавіч Кеневіч (1796—1884) купіў у 1838 г. у графа Аляксандра Францішка Хадкевіча (1776—1838) маёнтак Брынёў (Брынёў, Ляскавічы і інш.). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 20 лютага 1975 г. цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. 20 лютага 1975 г. вёска перададзена ў склад Брынёўскага сельсавета[5]. 24 мая 1978 г. цэнтр Брынёўскага сельсавета перанесены ў Ляскавічы, а сам сельсавет быў перайменаваны ў Ляскавіцкі[6].

Насельніцтва

  • 1999 год — 754 жыхары ў 332 дварах[2].

Славутасці

Музей прыроды

Страчаная спадчына

  • Свята-Міхайлаўская царква (1879)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 428.
  3. Месторасположение НПП
  4. Международный фестиваль этнокультурных традиций «Зов Полесья» Архівавана 30 снежня 2016.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 мая 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be