Петрыкаў
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Петрыкаў (значэнні). Пе́трыкаў[2] (трансліт.: Pietrykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна, прыстань на р. Прыпяць. За 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляроўка на лініі Калінкавічы—Лунінец; аўтадарогі на Мазыр, Калінкавічы, Жыткавічы. Насельніцтва 10 076 чал. (2017)[3].
Гісторыя
На ўскраіне сучаснага Петрыкава беларускія археолагі выявілі славянскае селішча VI—VII ст. Яго жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды і ляпілі посуд з гліны.[4]
Петрыкаў вядомы з 1523 года як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэты час ён уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.
У першай палове XVI стагоддзя князь Юрый Алелькавіч пабудаваў Петрыкаўскі замак, які быў разбураны ў 1534—1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. У 1595—1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі Севярына Налівайкі.
Падчас Казацкай вайны (1648—1654) быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады. З 1600 да 1917 года буйны маёнтак Петрыкаў (Петрыкаў, Брынёў, Смятанічы, Сялюцічы, Ляскавічы, Найда, Боклань, Курыцічы, Белановічы і інш.) належаў графам Хадкевічам.
З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1848 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[5].
З 1924 г.цэнтр раёна, з 1925 г. — горад.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 550 чал.[6]
- XX стагоддзе: 1995 — 12,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 — 10,5 тыс. чал.; 2014 — 10 408 чал.; 2016 — 10 223 чал.[7]; 2017 — 10 076 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзітавага жвіру і інш. Гасцініца «Прыпяць».
Культура
Падлеткавы клуб «Пралескі» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў тэатра «Крэатыў» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца» Петрыкаўскага РДК, вакальная студыя Петрыкаўскага РДК.
Славутасці
- Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Петрыкаўская Свята-Мікалаеўская царква 1910 г.
- Петрыкаўская Свята-Пакроўская царква 18 ст.
- Спаса-Ушэсцеўская царква 1890 г.
- Мемарыяльныя калоны ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
Вядомыя асобы
- Валянціна Сяргееўна Вяргей (нар. 1946) — беларускі археолаг.
- Леў Мееравіч Лейтман (1896—1974) — беларускі мастак і педагог.
- Міхаіл Фёдаравіч Дзячко (1912—1987) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953).
- Іаан (Пашын) (1881—1938) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Тураўскі (1923—1926).
- Мікалай Антонавіч Скеп’ян (нар. 1931) — вучоны ў галіне ўнутраных хвароб, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Абрам Хаімавіч Турэцкі (1905—1975) — беларускі матэматык.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання: у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016. — С. 53.
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 137.
- 1 2 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Петрыкаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 580. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петрыкаў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Петрыкаў на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1975 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1978 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Петрыкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.