wd wp Пошук:

Магіляны (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Магіляны.

Магіля́ны[1] (трансліт.: Mahiliany, руск.: Могиляны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на захад ад Баранавіч.

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У пачатку 20 стагоддзя ў вёсцы 31 двор, каля 180 жыхароў. Побач знаходзіўся маёнтак Магіляны — 6 двароў, 53 жыхары.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 17 двароў, 144 жыхары (1897)
  • 6 дамоў, 29 жыхароў (1921)
  • 156 жыхароў (1939)
  • 160 жыхароў (1970)
  • 39 гаспадарак, 56 жыхароў (1998)
  • 30 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be