wd wp Пошук:

Малешаў

Ма́лешаў, або Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў (м.), Ма́лешава, Ма́лішава (н.)[1] (трансліт.: Maliešaŭ, руск.: Малешев) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88).

Геаграфія

Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Вялікага Малешава, за 8 км на захад ад Верасніцы, за 13 км на ўсход ад Альшан, за 43 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 273 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Дарожны знак на шашы Р88 пры ўездзе з боку Давыд-Гарадка. На шчыце напісана «Малішаў»

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з бессістэмна размешчаных драўляных сядзіб.

Гісторыя

Вядомы з 1471 года з рукапісных гістарычных крыніц. З 1565 года ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая маёмасць. У 1742 годзе 18 дымоў, у сялян 40 валоў, 6 коней; карчма, спадчыннае ўладанне князя Міхала Казіміра Радзівіла. У 1792 годзе ў Малым Малешаве пабудавана царква.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1855 годзе дваранін Герсовіч меў у вёсцы 200 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года, у Малешаве была царква, вятрак, кузня. У 1903 годзе адкрыта школа. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1944 года нямецкія акупанты спалілі 80 двароў і забілі 16 жыхароў. 99 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Верасніца).

У 2016 годзе ў ваколіцах Малешава знойдзена бронзавая сякера-кельт[en], датаваная 1200—900 гадамі да н.э.[2]

Інфраструктура

Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне РУП «Белпошта».

Помнікі архітэктуры

Царква
  • Іаана-Багаслоўская царква

Вуліцы

  • Беларуская вуліца
  • Беларускі завулак
  • Брадок вуліца
  • Новая вуліца
  • Кастрычніцкая вуліца
  • Савецкая вуліца
  • Садовая вуліца
  • Саломы вуліца
  • Сялянская вуліца
  • Цэнтральная вуліца

Насельніцтва

Дынаміка

  • 1811 год — 46 двароў.
  • 1897 год — 69 двароў, 508 жыхароў (згодна перапісу).
  • 1908 год — 579 жыхароў.
  • 1921 год — 106 двароў, 783 жыхара.
  • 1925 год — 122 двара.
  • 1959 год — 962 жыхара(згодна перапісу).
  • 1994 год — 625 жыхароў
  • 2004 год — 239 гаспадарак, 570 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы

  • В. Каткоў — камандзір партызанскай брыгады імя У. І. Леніна ў Брэсцкай вобласці.

Цікавая інфармацыя

Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаюцца таксама варыянты Малы́ Ма́лешаў, Ма́лішаў, Ме́лешаў, Ме́лішаў, м.. Ма́лешава, Ма́лішава, н.
  2. Савицкая О. Кто потерял топор // Советская Белоруссия № 216 (25098). Четверг, 10 ноября 2016.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хойніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be