Малын (Акцябрскі раён)
Ма́лын[2] (трансліт.: Malyn, руск.: Малын) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 236 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода
На захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, калі вёска ўваходзіла ў маёнтак Замошша, які да 40-х гадоў належаў памешчыку Шчыткоўскаму, а затым — памешчыцы Кацярыне Катлубай. У канцы XIX стагоддзя таксама вядомая як Залюшы. На 1917 год у Рудабельскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 12 двароў і забілі 50 жыхароў. У 1944 годзе карнікі забілі яшчэ 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,4 км на ўсход ад вёскі, у лесе; у 1978 годзе ўстаноўлена стэла).
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 16 двароў, 33 жыхары.
Дынаміка
- 1897 год — 9 двароў, 46 жыхароў (паводле перапісу).
- 1917 год — 107 жыхароў.
- 1925 год — 16 двароў.
- 1940 год — 27 двароў, 137 жыхароў.
- 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу).
- 1997 год — 24 двары, 48 жыхароў.
- 2004 год — 22 двары, 40 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.