wd wp Пошук: ⬜

Малінаўка (Навапольскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малінаўка. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казлы.

Малі́наўка[1] (трансліт.: Malinaŭka, руск.: Малиновка; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва

Казлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Сonsolida regalis.

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл.

Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай».

Гісторыя

У XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года былі пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай паселішча абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года фальваркі былі пад акупацыяй Польшчы.

За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 — 9 жыхароў
  • 1908 — 1 двор, 5 жыхароў
  • 1926 — 10 гаспадарак, 37 жыхароў
  • 1999 — 15 жыхароў
  • 2002 — 5 двароў, 7 жыхароў
  • 2010 — 10 жыхароў
  • 2012 — 11 жыхароў

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[5]

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ↑ Jelski A., 1883, с. 568
  3. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 “Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района” (руск.)
  4. ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be