Манастыршчына (Манастыршчынскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манастыршчына.
Манастыршчына (руск.: Монастырщина) — пасёлак гарадскога тыпу ў Смаленскай вобласці Расіі на рацэ Віхра. Адміністрацыйны цэнтр Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці. Знаходзіцца за 57 км на паўднёвы захад ад Смаленска і за 43 км на поўнач ад Мсціслава. Насельніцтва на 2018 год — 3600 чалавек.
Гісторыя
Упершыню Манастыршчына ўпамінаецца ў 1390 годзе ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста яна ўвайшла ў склад Мсціслаўскага ваяводства. У 1714 годзе Манастыршчына ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка, уладанне мсціслаўскага чашніка Яна Якуба Галынскага[3]. Згодна з разлікам падаткаў у 1719 годзе мястэчка разам з воласцю выплачвала чопавыя ў памеры 400 злотых. У 1729 годзе Манастыршчынай валодаў Казімір Галынскі.
Вядомыя асобы
- Васіль Уладзіміравіч Паўлаў (1914 — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
- Павел Пятровіч Шастакоў (1889—1937) — беларускі паэт і журналіст.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://web.archive.org/web/20200424113056/https://www.gks.ru/storage/mediabank/Численность%20по%20МО_Site.xlsx
- ↑ Мяцельскі А. Манастыршчына // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 333. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манастыршчына (Манастыршчынскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.