Манастыршчынскі раён
Манасты́ршчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г.п. Манастыршчына.
Геаграфія
Плошча раёна — 1513,75 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Краснінскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хіславіцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе з Беларуссю.
Раён размяшчаецца на Смаленска-Краснянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёна ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.
На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэннях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэк — поймавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.
Гісторыя
У 1929 годзе утвораны Манастыршчынскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.
Дэмаграфія
Колькасць насельніцтва — 9 195 чал. (2017).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
З 2015 года ў Манастыршчынскім раёне 202 населеных пункта ў складзе 1 гарадскога і 6 сельскіх паселішчаў:[2]:
Гарадскія паселішчы
Сельскія паселішчы
- Аляксандраўскае сельскае паселішча
- Барсукоўскае сельскае паселішча
- Гогалеўскае сельскае паселішча
- Новаміхайлаўскае сельскае паселішча
- Собалеўскае сельскае паселішча
- Татарскае сельскае паселішча
Эканоміка
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і збожжавытворчасці, ільнаводстве, вырошчванні бульбы.
Транспарт
Манастыршчына злучана дарогамі рэгіянальнага значэння з Смаленскам, Красным, Хіславічамі і Мсціславам.
Славутасці
- Царква Ушэсця Гасподняга ў в. Мягновічы.
Вядомыя ўраджэнцы
- Цімафей Іванавіч Валковіч (1899—1981) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр.
- Эсфір Саламонаўна Гурэвіч (нар. 1921) — беларускі літаратуразнавец.
- Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч (1911—1980) — савецкі вучоны, географ і педагог.
- Сяргей Уладзіміравіч Фамін (1906—1941) — беларускі паэт.
- Уладзімір Дзмітрыевіч Чарнігаў (1922—1985) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі.
- Павел Пятровіч Шастакоў (1899—1937) — беларускі паэт і журналіст.
Зноскі
- ↑ Смоленская область. Общая площадь земель муниципального образования
- ↑ Закон Смоленской области от 28.05.2015 № 78-з «О преобразовании муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области, об установлении численности и срока полномочий депутатов представительных органов первого созыва вновь образованных муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области, а также порядка избрания, полномочий и срока полномочий первых глав вновь образованных муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области»
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Смаленскай вобласці Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.