Меса (Арызона)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Меса.
Ме́са (англ.: Mesa /ˈmeɪsə/) — горад у штаце Арызона, ЗША, прыгарад Фінікса. Трэці па колькасці жыхароў (460155 чалавек па стане на 2006 год) горад Арызоны пасля Фінікса і Тусана.
Меса — адзін з гарадоў ЗША з самым хуткім ростам насельніцтва, у XXI стагоддзі ўвайшоў у лік 40 найбуйнейшых гарадоў краіны. Насельніцтва Месы большае, чым у такіх больш вядомых гарадах ЗША, як Кліўленд, Маямі, Тампа ці Мінеапаліс. Нягледзячы на гэта, Меса працягвае заставацца «спальным раёнам».
Горад заснаваны мармонамі-перасяленцамі ў 1878 годзе і сярод жыхароў Месы па-ранейшаму каля 10 % — мармоны. Іх Царкве належыць адзін з найстарэйшых храмаў горада.
Дэмаграфія
Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад Месы:
- Белыя — 77,1%
- Лацінаамерыканцы — 26,5%
- Афраамерыканцы — 3,5%
- Карэнныя амерыканцы — 2,4%
- Азіяты — 1,9%
- Гавайцы — 0,4%
- Іншыя расы — 5,8%
- Дзве і больш расы — 3,4%
Славутасці
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1878 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.