wd wp Пошук:

Мішневічы

Мі́шневічы[2] (трансліт.: Mišnievičy, руск.: Мишневичи) — аграгарадок (раней — вёска[3]) ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, каля сутокаў рэк Усыса і Обаль. Цэнтр Мішневіцкага сельсавета. За 20 кіламетраў ад гарадскога пасёлка Шуміліна і за 48 кіламетраў ад Віцебска.

Гісторыя

10 (23) студзеня 1918 года быў створаны Мішневіцкі валасны сялянскі Савет дэпутатаў і скасавана валасная земская ўправа. 22 лютага Мішневіцкі валасны Савет дэпутатаў прыняў рашэнне пра стварэнне ў вёсках воласці сялянскіх Саветаў і скасавання пасад сялянскіх стараст[4].

Насельніцтва

  • 709 жыхароў, 300 двароў (1999)

Інфраструктура

  • Лясніцтва
  • Сярэдняя школа
  • Клуб і бібліятэка
  • Бальніца і амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі
  • КУСХП «Мішневічы»

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. 1 2 Сайт РУП «Белпошта»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Решение Шумилинского районного Совета депутатов от 22.12.2009 № 157 «О преобразовании деревни Мишневичи Мишневичского сельсовета Шумилинского района в агрогородок» (руск.)
  4. Память: историко-документальная хроника Шумилинского района: к 40-летию Победы над фашистской Германией / Белорусская Советская Энциклопедия. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1985. — 519, [1] с.: ил., портр., карты. — С. 31.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be