wd wp Пошук:

Навікі (Жлобінскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Навікі. Навікі́[1] (трансліт.: Naviki, руск.: Новики) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Беліца. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавета. Насельніцтва 64 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад Жлобіна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 97 км ад Гомеля.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Планіроўка складаецца з прамавугольнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібнымі дамамі.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. ўладанне Жукоўскіх. Паводле перапісу 1897 г. знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 г. 365 дзесяцін зямлі.

У 1930 г. арганізаваны калгас. Падчас 2-й сусветнай вайны у верасні 1943 г. нямецкія акупацыйныя ўлады цалкам спалілі вёску і забілі 13 жыхароў. 82 жыхара загінулі на фронце. У 1966 г. да вёскі далучаны мястэчка Прыдарожжа. У складзе саўгаса імя В.І. Казлова (цэнтр — вёска Малевічы).

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя: у 15 т. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя: у 15 т. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. — ISBN 985-11-0303-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be