Наспа
На́спа[1] (трансліт.: Naspa, руск.: Наспа) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 13 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 54 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).
Транспартная сетка
аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з ледзь скрыўленай шыротнай вуліцы, перакрыжаванай на ўсходзе кароткай прамалінейнай вуліцай. Жылыя будынкі змесцаваны і на поўдні ад ракі. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Памешчыкі Ёлшыны мелі ў 1835 годзе ў вёсцы і наваколлях 11 169 дзесяцін зямлі. З 1856 года па 1661 год працаваў цукровы завод (належыў В. В. Ёлшыну), на якім у 1859 годзе выраблена 342 пуда цукровага пяску, працавалі 122 рабочыя. Пасля адмены ў 1861 годзе прыгоннага права жыхара вёскі адмовіліся адбываць паншчыну (тры дні ў тыдзень). Для іх уціхамірвання была выклікана вайсковая каманда. У фальварку з 1865 года працаваў бяростадзёгцевы, з 1878 года — смаляна-дзёгцевы завод (5 рабочых). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вятракі, карчма, крупарушка. У фальварку вадзяны млын. У 1903 годзе дзейнічала пільня (50 рабочых), з 1908 года вінакурня і вінная крама. З 1907 года працавала народнае вучылішча (49 вучняў). У 1909 годзе ў сяле 556 дзесяцін зямлі, у фальварку 1131 дзесяцін зямлі. Працавалі цагельня (у 1913 года 37 рабочых), вінная крама, прыёмны пакой. Ад пажару 30 мая 1911 года згарэў шклозавод Кудрына, які дзейнічаў у фальварку з 1898 года.
Польскія войскі ў 1920 годзе амаль цалкам спалілі вёску. Адбудаваны шклозавод дынамічна развіваўся: расла вытворчасць, будавалася рабочы пасёлак, дзейнічалі млын, гамарня, магазін, вучылішча па падрыхтоўцы спецыялістаў па вытворчасці шкла. 25 кастрычніка 1923 года моцная бура разбурыла будынкі заводу і шматлікія іншыя пабудовы. Пасля гэтага завод не аднавіўся. У 1924 годзе адкрыта 4-хгадовая школа, для якой у тым жа годзе пабудавалі будынак.
У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 91 жыхар вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 83 двары, 611 жыхароў; у фальварку 61 жыхар (паводле перапісу).
- 1909 год — 118 двароў 779 жыхароў; у фальварку 8 двароў, 25 жыхароў.
- 1925 год — 167 двароў.
- 1959 год — 328 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 200. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лёзненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.