Палажэвіцкі сельсавет
Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы.
Геаграфія
Сельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Палажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[2].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
- аграгарадок Палажэвічы
- аграгарадок Прусы
- вёска Баранава
- вёска Барбэраўка
- вёска Будзенічы
- вёска Глядавічы
- вёска Дарошкавічы
- вёска Крываносы
- вёска Межылессе
- вёска Наша Ніва
- вёска Пятровічы
- вёска Стражы
- вёска Шчыты
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1402 чалавекі[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].
Вытворчая сфера
- Палажэвіцкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
- ААТ «Палажэвічы»
- КУСП «Прусы».
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пунктаў, адна ўрачэбная амбулаторыя, бальніца сястрынскага догляду.
- Адукацыя: вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, адна дашкольная ўстанова.
- Сацыяльнае забеспячэнне: Дамы сацыяльных паслуг у в. Дарошкавічы, Межылессе і Стражы.
- Культура: Палажэвіцкі цэнтр культуры і адпачынку, Прускі сельскі дом культуры, два сельскія клубы, тры бібліятэкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 160. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.