Новыя Вайханы
Новыя Вайханы — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Усыса. Цэнтр Вайханскага сельсавета. За 14 кіламетраў на захад ад горада Гарадок і 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 53 кіламетры ад Віцебска.
У другой палове XIX ст. пагост Вайханы ў Вайханскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Дзейнічалі народнае вучылішча, бібліятэка Свята-Пакроўская царква, вінзавод. У 1887 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўнапрыходская школа. З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтр Вайханскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1926 годзе ў вёсцы дзейнічалі гандлёвая лаўка, саматужная шавецкая майстэрня, школа 1-й ступені, хата-чытальня. У 1933 г. у вёсцы працавала кузня і калгас «1 Мая».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па снежань 1943 г. Новыя Вайханы на акупіраванай тэрыторыі.
У 1970 годзе вёска цэнтр саўгаса «Вайханы».
Насельніцтва
- 27 жыхароў, 5 двароў (1855)
- 58 жыхароў, 7 двароў (1905)
- 79 жыхароў, 18 двароў (1926)
- 117 жыхароў (1959)
- 157 жыхароў (1970)
- 244 жыхары, 97 двароў (2000)
- 222 жыхары, 90 двароў (1.1.2002)[3]
Транспарт
Праз Новыя Вайханы пралягаюць аўтамабільныя дарогі Н2542[4] Гарадок—Новыя Вайханы—Казінова і Н2506 Баравыя-Астраўляне-Байцэрава.
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Урачэбнай амбулаторыя[5] і аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Брацкія могілкі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000355шыфр 213Д000355.
- Помнік 149 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 28.09.2011 г. № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района»
- 1 2 Сайт РУП «Белпошта»(руск.)
- ↑ Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- ↑ Решение Витебского областного исполнительного комитета от 2 июня 2005 г. № 363 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Витебской области»(руск.)
- ↑ Учреждение здравоохранения «Городокская центральная районная больница»(руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 374. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Спасылкі
- Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г. Архівавана 1 мая 2013.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.