wd wp Пошук:

Норчэпінг

Норчэпінг (шведск.: Norrköping) — горад у Швецыі, прыкладна за 160 км на паўднёвы захад ад Стакгольма, у правінцыі Эстэргётланд і аднайменным лене, у якім паводле колькасці насельніцтва ён саступае толькі Лінчэпінгу, а таксама цэнтр камуны Норчэпінг. Насельніцтва — 87 247 чалавек (2010).

Гісторыя

Норчэпінг. Будынак «Прас», у якім размешчаны Музей Працы.

Норчэпінг атрымаў гарадскія прывілеі ў 1384. Росквіт горада прыйшоўся на XVII стагоддзе, калі нідэрландскі (з сучаснай Бельгіі) прадпрымальнік Луіс дэ Геер заснаваў тут між іншым, папяровую фабрыку, некалькі фабрыкаў па вытворчасці зброі, вопраткі, а таксама майстэрню караблёў. У гэты час Норчэпінг быў другім паводле колькасці насельніцтва горадам Швецыі (цяпер толькі дзясяты). У 1719, у часе Вялікай Паўночнай вайны горад быў разбураны і разрабаваны расійскімі войскамі, аднак пасля вайны і да канца XIX стагоддзя, працягваў заставацца другім паводле значнасці горадам краіны. У тым самым 1719 годзе ў Норчэпінгу была заснавана найстарэйшая з існых дагэтуль у Швецыі газетаў Norrköpings tidningar. У XIX стагоддзі горад становіцца і значным цэнтрам вытворчасці тэкстылю, і толькі ў 1970-я гг. страчвае свае пазіцыі ў гэтым кірунку. У XXI стагоддзі Норчэпінг, разам з суседнім Лінчэпінгам утварае чацвёрты паводле колькасці насельніцтва і эканамічнай значнасці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швецыі.

Транспарт

Норчэпінг, разам са Стакгольмам і Гётэбаргам з’яўляецца адным з трох гарадоў Швецыі, якія маюць свой трамвай.

Славутасці

Норчэпінг. Клумба кактусаў у парку Карла Юхана.
  • Ратуша (1907—1910 гг.)
  • Царква Ядвігі (Hedvigkyrka, 1673, пабудавана на месцы былога замка)
  • Царква Олафа (1765—1767)
  • Парк Карла Юхана з помнікам гэтаму каралю і сусветнавядомай клумбай кактусаў (высаджваецца штогод у летні час)
  • Музей працы
  • Музей мастацтваў
  • Музей петрогліфаў у раёне Гімельсталюнд
  • Руіны замка Юханісбарг (1614, разбураны рускімі ў 1719)

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Population in the country, counties and municipalities by sex and age 31/12/2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be