wd wp Пошук: ⬜

Тамперэ

Тамперэ (фінск. Tampere, швед. Tammerfors) — горад у правінцыі Пірканма на поўдні Фінляндыі, другі па значнасці гарадскі цэнтр пасля Хельсінкі. Тамперэ, разам з 204 000 жыхароў і больш за 300 000, уключна суседнія муніцыпалітэты, з’яўляецца другім па значнасці гарадскім цэнтрам Фінляндыі пасля Хельсінкі.

Геаграфія

Горад размешчаны на поўдні Фінляндыі, знаходзіцца паміж двума азёрамі: Нясіярві (Näsijärvi) на поўначы і Пюхяярві (Pyhäjärvi) на поўдні. Розніца між ўзроўнямі вады гэтых азёр — 18 метраў, між імі цячэ рака Тамеркаскі дажўжынёй 945 метраў. Рака падзяляе гістарычны цэнтр горада на дзве часткі.

Найбліжэйшыя гарады — Нокія, Піркала, Кангасала, Юлёярві, Орывесі, Куру, Руавесі і Лемпяля.

Клімат

Клімат Тамперэ блізкі да ўмерана-марскога. Для яго характэрна мяккая снежная зіма і кароткае халаднаватае лета. Самым халодным месяцам з’яўляецца люты, а самым цёплым — ліпень. Снег ляжыць у сярэднім з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.

Гісторыя

У 1775 годзе ў раёне ракі Тамеркаскі шведскім каралём Густавам III было заснавана гандлёвае паселішча. Ужо праз чатыры гады, у 1779 годзе, паселішча атрымала статус горада. У той час Тамперэ быў невялікім гарадком, які займаў усяго некалькі квадратных кіламетраў.

Вялікае Княства Фінляндскае

У XIX стагоддзі, калі Тамерфорс у складзе Вялікага Княства Фінляндскага быў адным з гарадоў Расійскай імперыі, ён ужо ўяўляў з сябе буйны гандлёвы і індустрыяльны цэнтр. На працягу другой паловы XIX стагоддзя Тамерфорс складаў амаль палову індустрыяльнага патэнцыялу Фінляндыі. Індустрыяльная моц горада дала яму другая назва — «Паўночны Манчэстэр».

У сувязі з развіццём вытворчасці і будаўніцтвам новых заводаў Тамперэ павялічваў сваю плошчу за кошт далучэння суседніх сельскіх паселішчаў.

У снежні 1905 года ў Тамерфорсе праходзіла 1-я канферэнцыя РСДРП, дзе ўпершыню сустрэліся У. І. Ленін і Сталін.

Незалежная Фінляндыя

Разбураны Тамперэ пасля бітвы

Падчас Грамадзянскай вайны ў Фінляндыі (28 студзеня — 15 мая 1918 года) Тамперэ быў месцам аднаго са стратэгічна важных падзей — 6 красавіка «белыя» узялі горад і захапілі ў палон каля 10 000 «чырвоных».

Тамперэ быў вядомы як горад тэкстыльнай і металургічнай прамысловасці. Аднак, у 1990-х гадах ён стаў вядомы як цэнтр тэлекамунікацыйнай індустрыі і інфармацыйных тэхналогій. Тэхналагічны цэнтр Хермія (фінск.: Hermia) у раёне Херванта (фінск.: Hervanta) з’яўляецца флагманам гэтай індустрыі.

Эканоміка

Тамперэ — вузел чыгунак і аўтадарог, порт.

У горадзе дзейнічае шэраг буйных прадпрыемстваў прадпрыемствы машына-будаўнічай, цэлюлозна-папяровай, хімічнай, гарбарна-абутковай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці, ГЭС, вылічальны цэнтр. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[2]

Культура

Тамперскі гарадскі тэатр

Тамперэ вядомы сваім насычаным культурнай жыццём. У горадзе пражывалі і пражываюць некаторыя з класікаў і вядомыя фінскія пісьменнікі. Горад таксама мае даўнія тэатральныя традыцыі - у горадзе дзейнічаюць 3 тэатры, з якіх найбольш вядомым з’яўляецца Тамперскі гарадскі тэатр (Tampereen Teatteri), кожны жнівень праводзіцца тэатральны фестываль (Tampereen Teatterikesä).

У горадзе штогод у сакавіку праводзіцца Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў.Tammerfest — фестываль урбаністычнай рока праходзіць у горадзе кожны ліпень, акрамя таго гарадскі мастацкі фонд штогод арганізоўвае ў горадзе яшчэ 3 міжнародныя культурныя мерапрыемствы: Tampere Jazz Happening кожны лістапад, Tampere Vocal Music Festival і Tampere Biennale у розныя гады.

У Тамперэ размешчаны галоўны офіс папулярнага ва ўсёй краіне тэлеканала YLE TV2.

Славутасці

Кафедральны сабор

Адным з самых ранніх культавых збудаванняў Тамперэ з’яўляецца Старая царква, пабудаваная ў класічным стылі ў 1828 годзе па праекце архітэктараў Карла Басі і Карла Энгеля. У неагатычным стылі пабудавана ў 1881 годзе царква Алексантэры, а ў стылі нацыянальнага рамантызму збудаваны па праекце Ларса Сонка ў 1907 годзе Кафедральны сабор. У 1966 годзе ў стылі мадэрнізм пабудаваны ў раёне Калева па праекце архітэктараў Райлі і Рэйма Піетыля сучасны бетонны храм — царква Калева.

Адзіная праваслаўная царква ў гонар Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая пабудавана ў цэнтры Тамперэ ў 1899 годзе па праекце інжынера Т. У. Язукова.

У горадзе дзейнічае каля 20 музеяў рознай скіраванасці, у тым ліку музей шпіянажу, музей паліцыі, музей Леніна, а таксама музей мумі-троляў, прысвечаны творчасці Тувэ Янсан[3].

Адукацыя

У акрузе Тамперэ дзейнічае 4 універсітэты, сярод якіх найважнейшымі з’яўляюцца Універсітэт Тамперэ (UTA, засн. 1925, у сяр. 2000-х навучалася больш за 12 000 студэнтаў) і Тамперскі тэхналагічны ўніверсітэт(TTY, таксама больш за 12 000 студэнтаў), размешчаны ў раёне Херванта.

Насельніцтва

Год 1820 1850 1876 1881 1886 1889 1891 1896 1900 1904
Насельніцтва 1 000 ▲ 4 000 ▲ 12 100 ▲ 13 800 ▲ 16 100 ▲ 18 100 ▲ 20 500 ▲ 26 700 ▲ 34 100 ▲ 40 261
Год 1910 1915 1926 1941 1960 1970 1975 1978 1980 1983
Насельніцтва ▲ 45 100 ▲ 45 200 ▲ 51 700 ▲ 81 000 ▲ 132 673 ▲ 158 380 ▲ 166 338 ▼ 165 519 ▲ 166 228 ▲ 167 344
Год 1985 1987 1990 1993 1995 1996 1998 1999 2000 2001
Насельніцтва ▲ 169 026 ▲ 170 533 ▲ 172 560 ▲ 176 149 ▲ 182 742 ▲ 186 026 ▲ 188 726 ▲ 191 254 ▲ 193 174 ▲ 195 468
Год 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011
Насельніцтва ▲ 200 980 ▲ 204 385 ▲ 206 615 ▲ 209 409 ▲ 209 748 ▲ 211 691 ▲ 213 315

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://www.infopankki.fi/en/tampere/information-about-tampere Праверана 1 лютага 2017.
  2. ↑ Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлеярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 8 мая 2022)
  3. ↑ Где живут муми-тролли? — журнал Вокруг света

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be