Нікіціна (Смаленскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікіціна. Нікіціна (руск.: Никитино) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Талашкінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 4 жыхары (2007).
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на поўдзень ад Смаленска, за 14 км на захад ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Упакой. За 21 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Тычыніна на лініі Смаленск — Рослаўль.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
У вёсцы нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Цімафей Кавалёў.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.