Орхава
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Орхава (значэнні). О́рхава[2] (трансліт.: Orchava, руск.: Орхово) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Геаграфія
Размешчана за 70 км на поўдзень ад Брэста, 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Уладава (Польшча), на поўдні і ўсходзе дзяржаўная граніца з Украінай, на захадзе — з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам. Каля вёскі вадасховішча Орхава[3].
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1870 года маёнткам валодаў пан Каншэўскі, пазней — граф Замайскі. Фальварку належала 417 дзесяцін зямлі.
У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 26 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 579 сялянскіх душ (1858)
- 121 двор, 727 жыхароў (1897)
- 1047 жыхароў (1905)
- 22 двары, 151 жыхар (1921)
- 104 гаспадаркі, 265 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 450.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.