wd wp Пошук:

Пасецкі сельсавет

Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека.

Геаграфія

Пасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі[1], з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія[2].

Вытворчая сфера

  • Пасецкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
  • філіял «Сінягова» ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».

Сацыяльна-культурная сфера

  • Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пункта.
  • Адукацыя: ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сінягоўскі яслі-сад».
  • Сацыяльнае забеспячэнне: дом сацыяльных паслуг у в. Шушараўка.
  • Культура: Пасецкі цэнтр культуры і адпачынку, Сінягоўскі сельскі клуб, Сінягоўская бібліятэка.

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be