Пальміра (Хойніцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пальміра (значэнні).
Пальмі́ра[1] (трансліт.: Paĺmira, руск.: Пальмира) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.
Гісторыя
Урочышча Пальміра вядомае з тэксту дакумента аб продажы ў лістападзе 1887 года маёнтку Хойнікі-Дэлістаў Канстанціна, сына Мечыслава, Прозара расійскім купцам з Арлоўскай губерні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну. Сказана, што яшчэ раней 23 дзесяціны і 1 200 сажэняў зямлі ў гэтым урочышчы былі прададзеныя Аўгусту Краўчанку-Рудабельскаму і Аляксандру Такарскаму[2].
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана была часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пальміра, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[3].

1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, Хойніцкая воласць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1926 годзе дзевяць бяднейшых сялян з вёскі Малішаў аб’ядналіся ў камуну «Красный Рассвет». Валасны зямельны аддзел адвёў ёй 120 га зямлі ва ўрочышчы Пальміра, выдаў крэдыт. Старшынёй камуны стаў А. Ф. Сушчанка. Пазней быў арганізаваны калгас з сядзібай у Малішаве[4].
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года хутар Пальміра — у Малешаўскім сельсавеце Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 30 снежня 1927 года — у Валоцкім сельсавеце. З 20 лютага 1938 года — у складзе Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Пальміры налічвалася 19 двароў з 55 жыхарамі.
У верасні 1941 года акупанты расстралялі ва ўрочышчы больш за 100 хойніцкіх яўрэяў[5].
В 1946 году я впервые после войны приехал в Хойники и услышал от мамы, как был зверски убит ее отец, мой дедушка Нохим, не захотевший эвакуироваться. Группа стариков: дедушка, мой родственник Левицкий Мойше, его больной внук Хаим и другие – шли в одной колоне. Впереди дедушка, которому вручили знамя. Фашисты и полицейские заставили еле шагающих старых, больных людей петь песни. Обреченных били, и вдруг дедушка начал петь и вслед за ним остальные. Они даже бодрее стали шагать. Нацисты заставили их замолчать, прекратить пение. Кто-то из местных жителей, наблюдавших шествие обреченных, сообщил немцам, что евреи поют не песню, а нараспев читают молитву «Шма Исроэль». Мои попытки узнать подробности тогда не увенчались успехом. Это казалось легендой. Намного позже в акте Чрезвычайной Государственной комиссии по Хойникам, я прочитал, что группу стариков с красным флагом водили по улицам поселка, а потом под пытками вывели на «Пальмир» и расстреляли. Нет, это уже не легенда, а жестокая правда. Но почему в документе Комиссии не сказано о том, что «группа стариков» – это были евреи, и только евреи? Почему не сказано о том, чтó они пели? Не знали? Невозможно!
У верасні 1943 года ўсе дамы ў пасёлку Пальміра былі спаленыя, але жыхарам пашчасціла ўратавацца[6].
Пасёлак скасаваны ў 1999 годзе.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна. — Мінск: БЭ, 1993. С. 53
- ↑ Матвей Милявский. Хойники – моя любовь и боль. // Мишпоха. № 16. 2005
- ↑ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 317, 502
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.