wd wp Пошук:

Парынгіс

Парынгі́с[1] (літ.: Paringys), традыцыйная беларуская назва — Парынгіны[2] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Наўясісдаўгелішкіскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рынге, на паўночным беразе возера Рынгіс, за 12 км на ўсход ад Ігналіны, за 7 км на поўдзень ад Наўясіс Даўгелішкіса, за 25 км на паўночны ўсход ад Швянчоніса. У вёсцы знаходзіцца касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (пабудаваны ў 1819 г.).

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва з 1959 па 2001
1959пер.[3] 2001пер.
27 39

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  3. Paringys II. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 766 psl.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be