Перагрузачны
Перагру́зачны[1] (трансліт.: Pierahruzačny, руск.: Перегрузочный) — пасёлак і чыгуначная станцыя ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 23 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 68 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны ў 1930-х гадах пры торфапрадпрыемстве «Беліцкае» і чыгуначнай станцыі «Перагрузачная». Сучасная назва прысвоена пасёлку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Будалюшаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 55 жыхароў.
- 2004 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.