wd wp Пошук:

Першамайскі (Буда-Кашалёўскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі.

Першама́йскі[1] (трансліт.: Pieršamajski, руск.: Першемайский) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Липиничском сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў мястэчку і наваколлях базіраваўся партызанскі атрад № 108 імя Г. І. Катоўскага. Вызвалены ад акупантаў 2 снежня 1943 года. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Дынаміка

  • 1925 год — 16 двароў.
  • 1959 год — 117 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be