Чачэрск
Чачэ́рск[2] (афіц. транс.: Čačersk) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чачэрскага раёна, прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Чачора. Знаходзіцца за 65 км ад Гомеля, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай і аўтамагістраллю Гомель—Магілёў. Насельніцтва 8 312 чал. (2017)[3].
Назва
Тапонім «Чачэрск» утварыўся ад назвы рэчкі Чачора. У старажытнасці слова «чачор» пазначала «воск». Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасці, збіраючы ў лясах мёд дзікіх пчол, і адпраўлялі па Сажы і Дняпры для абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасці, сведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолагі ў даўніх рэчышчах[4].
Гісторыя
Сярэднявечча
Паводле археалагічных звестак, горад узнік у кан. X ст. на месцы гарадзішча Замкавая Гара на беразе Чачоры пры ўпадзенні яе ў р. Сож. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 як горад радзімічаў Чичерск, які кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром чарнігаўскаму князю Святаполку Алегавічу. З XIII ст. умацаваны цэнтр паселішча быў абведзены валам, найпазней з XIV ст. існаваў Чачэрскі замак (у паўночна-усходняй частцы горада).
Вялікае Княства Літоўскае
У сяр. XIV ст. Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. У 1387—1390 гадах ён знаходзілася ў валоданні Скіргайлы, потым горадам кіравалі намеснікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага горада збудавалі замак. У 1501—1518 гадах Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных феадалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегай і інш.). У 1506 годзе горад вытрымаў спярша татарскую, потым маскоўскую аблогу.
У 1509 Чачэрск упамінаецца як мястэчка Віленскага ваяводства[5]. У 1510 ён стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбургскае права[6]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. 22 кастрычніка 1629 года мястэчка Чачэрск і вёска Зяцькавічы па просьбе мяшчан атрымалі ад караля і вялікага князя Жыгімонта III права на правядзенне таргоў — 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год[7].
У 1704 у Чачэрску было 542 будынкі і 7 вуліц, дзейнічалі 4 царквы і касцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня. У 1754 у месце пачала дзейнічаць езуіцкая місія. Пад 1765 у попісе Чачэрску ўпамінаюцца замак і гарадскія ўмацаванні.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Чачэрск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі, пазней — цэнтрам воласці Рагачоўскага павета. У 1774 годзе падораны Кацярынай II генерал-губернатару графу З. Г. Чарнышову, паводле ініцыятывы якога ў горадзе пабудаваныя ратуша, 3 царквы, касцёл, тэатр, 2 шпіталя і інш. Праведзена перапланіроўка горада паводле рэгулярнага плана, пры гэтым былі разбураныя замак і гарадскія ўмацаванні, якія згадваліся яшчэ ў «Попісе» Чачэрска за 1765 год.
У 1780 годзе ў мястэчку пачала працаваць шкляная мануфактура, у 1788 — паштовая кантора, у 1796 — цагельня. У другой пал. XVIII ст. у Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, 2 лякарні, прыстань «Крэмень». Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касцёл і палац. З 1788 дзейнічала езуіцкая школа. На 1838 у мястэчку было 273 двары.
На 1880 у Чачэрску было 266 двароў, працавалі 2 вучылішча і 76 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1885 пачала працаваць метэаралагічная станцыя. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 328 двароў, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 6 іўдзейскіх малітоўных школ, працавалі бальніца, аптэка, паштова-тэлеграфнае кантора, паштовая станцыя, 80 крамаў, карчма; працавала прыстань на рацэ Сож, з якой у 1900 адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў[8]. На 1908 — 369 двароў, дзейнічала пазыкова-ашчадная каса. Каля Чачэрску вялася распрацоўка вапнякоў. У 1911 пры мужчынскай і жаночай вучэльнях працавалі бібліятэкі, адкрылася крэдытнае, у 1913 — спажывецкае таварыствы. З 1 сакавіка 1918 да 14 студзеня 1919 Чачэрск займалі нямецкія войскі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чачэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе яно ўвайшло ў Гомельскую губерню. У 1926 годзе Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна. У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з 14 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1962—1965 Чачэрск уваходзіў у склад Буда-Кашалёўскага раёна, 3 лістапада 1971 ён атрымаў статус горада[9].
- Места на старых здымках
- Вуліца Замкавая. Траецкі касцёл
- Вуліца Замкавая. Царква Раства Багародзіцы
- Царква Праабражэння Гасподняга
- Касцёл пасля вайны
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1826 — 888 чал.[10]; 1880 — 2 396 чал.[11]; 1897 — 2 325 чал.
- XX стагоддзе: 1903 — 2 468 чал.; 1908 — 3 190 чал.; 1939 — 5,1 тыс. чал.; 1959 — 2,7 тыс. чал.; 1970 — 5,8 тыс. чал.; 1991 — 8,1 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2002 — 7,7 тыс. чал.[12]; 2004 — 7,7 тыс. чал.[13]; 2006 — 7,9 тыс. чал.; 2008 — 7,7 тыс. чал.; 2009 — 7 991 чал. (перапіс)[14]; 2016 — 8 222 чал.[15]; 2017 — 8 312 чал.[3]
Эканоміка
Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Цэнтр мастацкіх рамёстваў (вышыўка, ткацтва і інш.).
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей.
Мас-медыя
Выдаецца раённая газета «Чачэрскі веснік».
Адукацыя
У Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартыўная школы.
Забудова
У цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.
Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музей. Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[16].
Славутасці
- Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Замкавая Гара (археалагічны помнік, на паўночна-ўсходняй ускраіне горада) — старажытнае гарадзішча, колішні Чачэрскі замак
- Палацава-паркавы комплекс Чарнышовых (пач. ХІХ ст.)
- Ратуша (XVIII—XIX стст.)
- Сінагога
- Царква Праабражэння Гасподняга (1783)
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1784)
- Царква Нараджэння Божай Маці (1780)
-
Царква Ушэсця Гасподняга (1780-я)
- Краявіды Чачэрска
- Ратуша
- Царква Праабражэння Гасподняга
- Царква, з боку апсіды
- Вінны завод
Вядомыя асобы
- Сцяпан Скарапанаў, акадэмік НАН Беларусі
- Мікалай Саўчанка, акадэмік НАН Беларусі, міністр аховы здароўя БССР ў 1966—1986 гг.
- Любоў Хатылёва, акадэмік НАН Беларусі
- Інэса Драбышэўская, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994—1997)
- Аляксандр Новікаў, доктар біялагічных навук
- Аляксандр Болсун, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, сябра Беларускага фізічнага таварыства
- Людміла Корхава, народная артыстка Беларусі
- Маркс Аронавіч Крэмень, вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі
- Аксана Бязлепкіна, пісьменніца і літаратуразнаўца
- Зінаіда Ключынская, чэмпіёнка свету па акадэмічнай грэблі
- Васілій Секуноў, чэмпіён свету сярод студэнтаў па грэка-рымскай барацьбе (1957)
- Сяргей Пернікаў, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, чэмпіён Беларусі 2005, 2007
- Надзея Міхалкова, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе
- Анатоль Іванавіч Машуцін (нар. 1943) — беларускі архітэктар.
- Таццяна Сцепчанкава, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па дзюдо і самба
- Герц Ізраілевіч Хайкін (1903-?) — беларускі архітэктар.
- Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі (нар. 1955) — беларускі археолаг архітэктуры.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Грынявецкі В. Чачэрск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 744. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Ляўковіч А. «Я не ганю землі чужыя, хай іх сонца не абміне, толькі дзе б за морам ні быў я, Беларусь мая снілася мне…» // «Народная Газета» № 121 (4536), 16 чэрвеня 2007.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло. 1900, вып. 28. С. 89-92.
- ↑ Чачэрск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 3 лістапада 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскіх пасёлкаў Нароўля Нараўлянскага раёна і Чачэрск Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў гарады раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 31 (1333).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 472.
- ↑ Sulistrowski F. Czeczersk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 782.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. С. 266.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 470.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гомельская область. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Чечерск // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Грынявецкі В. Чачэрск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 744. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Ткачоў М. Чачэрск Архівавана 12 снежня 2007. // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002. — 421 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чачэрск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Чачэрск на OpenStreetMap
- Афіцыйны сайт Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта
- м. Чачэрск на Radzima.org
- Чачэрск на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Чачэрск Архівавана 24 ліпеня 2008. на Залатое колца Гомельшчыны (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Чачэрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.