wd wp Пошук:

Першамайскі сельсавет (Лоеўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі сельсавет. Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Папоўскі сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Папоўка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рудня-Каменскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. 30 студзеня 1938 года вёска Папоўка перайменавана ў Першае Мая, а сельсавет — у Першамайскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пярэдзелкаўскага (3 населеныя пункты: Кашовае, Падрачыцкае і Першамайск) і Страдубскага (вёска Рудня-Каменева) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1967 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be