wd wp Пошук:

Плюсы (аграгарадок)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плюсы. Плю́сы[1] — аграгарадок у Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Плюсы. Цэнтр сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 255 чал. (2010). Знаходзяцца за 26 км на поўнач ад Браслава, за 15 ад чыгуначнай станцыі Краслава.

Гісторыя

У гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню згадваюцца ў XVI ст. пад назвай Перасвеціца. На думку гісторыка А. Зіміна, адсюль паходзіў дзяржаўны і грамадскі дзеяч І. Перасветаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Плюсы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Паселішча было ўладаннем вялікіх князёў, цэнтрам невялікага нягродавага староства (дзяржавы, 8 валок), размешчаным на мяжы з Курляндыяй. Пад 1784 Плюсы згадваюцца як мястэчка («слабодка») з размешчаным побач панскім дваром. У XVIII ст. уладальнікі мясціны Сальмановічы збудавалі тут касцёл Святой Тройцы. У канцы XVIII ст. да касцёла належала 108 паселішчаў, у 1845 налічваліся 1544 вернікі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Плюсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні, з 1843 у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У 1854 тут утварылася яўрэйская земляробчая калонія.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Плюсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку было 27 гаспадарак, касцёл, сінагога, пошта, крамы.

У 1939 Плюсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Відзаўскага раёна (з 1960 у Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 110 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Плюсах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Plusy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 271.
  3. Шыдлоўскі К. Плюсы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 515.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be