wd wp Пошук:

Сураўні

Сураўні́[1] (трансліт.: Suraŭni, руск.: Суровни) — вёска ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мішневіцкага сельсавета.

Гісторыя

Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[2], да 30 ліпеня 1966 года — у склад Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна[3], пасля чаго — у складзе Шумілінскага раёна, дзе 12 верасня 1966 года ўключана ў склад Мішневіцкага сельсавета[4], з 12 студзеня 1968 года да 26 верасня 2002 года ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[5][6], дзе з канца 1970-х гадоў з’яўлялася цэнтрам сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 28 кіламетраў у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 65 кіламетраў ад Віцебска.

Насельніцтва

  • 256 жыхароў, 91 двор (2002)[7].

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be