wd wp Пошук:

Прошыка

Про́шыка[1] (трансліт.: Prošyka, руск.: Прошика) — вёска ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўнач ад горада Крупкі, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, за 141 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Крупкі—Халопенічы[2]. За 0,1[3] км на поўнач ад вёскі — возера Сялява і вусце ракі Высокая.

Гісторыя

Вядома з сярэдзіны XVIII стагоддзя як уласнасць паноў Сапегаў. У 1772 годзе вёска знаходзілася ў закладзе ў Салагуба, дзейнічала царква. У 1778 годзе А. Сапега прадаў яе Томашу Гзоўскаму.

З 1875 года дзейнічала сукнавальня двараніна Э. Шалкоўскага, здавалася ў арэнду. У 1881 годзе прадпрыемстве працаваў 1 чалавек, валавы даход складаў 140 рублёў. З 1892 года працаваў мукамольны млын М. Трафімава, на якім у 1895 годзе працавалі 2 чалавекі. У 1897 годзе — засценак Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дзейнічалі паравы млын і царква.

З 1924 года ў Чарэйскім, Халопеніцкім, з 1931 года — Крупскім раёнах. У 1930-я гады створаны калгас.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 чалавек. На ўшанаванне памяці 95 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1963 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам

Пасля вайны калгас адноўлены, з 1957 года вёска ў складзе ўзбуйненага саўгаса «40 год Кастрычніка». З 26 ліпеня 1966 года па наш час цэнтр Акцябрскага сельсавета[4], за выключэннем кароткага перыяду ў 2013 годзе[5][6]. На 1 студзеня 1998 года працавалі клуб, бібліятэка, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, крама[7].

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1772 год — 12 двароў; 1778 год — 6 двароў.
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 14 двароў, 86 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 20 двароў, 119 жыхароў; 1998 год — 68 гаспадарак, 182 жыхары; 2000 год — 185 жыхароў, 69 двароў[2].

Вядомыя асобы

  • Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (нар. 1970) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Про́шыца
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.
  3. Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  5. Решение Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143 О переносе административного центра Октябрьского сельсовета в агрогородок Колодница Архівавана 8 лістапада 2021.
  6. Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 164 О признании утратившим силу решения Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.

Літаратура

  • Прошыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 47. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 15, 45. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be