wd wp Пошук:

Прудзіны (Крупскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прудзіны.

Прудзі́ны[1] (трансліт.: Prudziny, руск.: Прудины) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя

Вёска Прудзіны (Прудзенская Слабада) заснавана ў пачатку XVII стагоддзя, належала Станіславу Галінскаму. Упамінаецца ў інвентары Бобрскага маёнтка 1614 года. У 1667 годзе — уласнасць аршанскага земскага суддзі Ераніма Камара, потым у закладзе ў Антонія Сіпайлы. У 1743 годзе — маёнтак, уладанне Багдановіча.

У 1909 годзе вёска ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 20 жніўня 1924 года ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1930 годзе створаны калгас «Перамога».

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 па чэрвень 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1943 года гітлераўцы расстралялі 18 жыхароў за дапамогу партызанам. У 1960 годзе на ўшанаванне іх памяці пастаўлены абеліск. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 чалавек. Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[2], з 28 ліпеня 1966 года — у складзе Бобрскага сельсавета[3], з 31 сакавіка 1977 года — зноў у складзе Абчугскага сельсавета[4].

На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[5].

З 28 мая 2013 года вёска ўваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета[6].

Насельніцтва

  • XVII стагоддзе: 1667 год — 11 двароў.
  • XVIII стагоддзе: 1743 год — 7 дымоў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 68 двароў, 443 жыхары; 1998 год — 32 гаспадаркі, 63 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пру́дзіны (каля Прудзі́н)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be