Пянчын (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пянчын.
Пянчы́н[1] (трансліт.: Piančyn, руск.: Пенчин) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 4 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 40 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На ўсходзе і поўначы рака Уза (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж ракі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ва ўладанні П. П. Солтана. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе ў вёсцы адбыліся хваляванні ў сувязі з прыгнятаннямі з боку памешчыка. Выступы сялян душыліся ваеннай сілай. Гаспадар аднайменнага фальварка меў у 1862 годзе 1691 дзесяцін зямлі. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы (адкрыта ў 1894 годзе), хлебазапасны магазін, 3 вятракі, кузня, карчма; побач фальварак.
У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне і пачатковая школа. З 8 снежня 1926 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Пянчынскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці ў 1930 годзе арганізаваны калгас «Рухавік», працавалі цагельня (з 1931 года), кузня, маслазавод, 3 вятракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 109 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1962 годзе каля школы ўсталяваны скульптура салдата і сцяна з імёнамі загінуўшых.
У 1959 годзе цэнтр эксперыментальнай базы «Пянчын» Гомельскай абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. Камбінат бытавога абслугоўвання, механічная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-яслі, аддзяленне сувязі, сталовая, магазін.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 222 гаспадаркі, 619 жыхароў.
Дынаміка
- 1848 год — 55 двароў.
- 1883 год — 110 двароў, 459 жыхароў.
- 1897 год — 133 двары, 1000 жыхароў; у фальварку 4 двары, 16 жыхароў (паводле перапісу).
- 1959 год — 548 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 222 гаспадаркі, 619 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.