wd wp Пошук:

Уваравічы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уваравічы.

Ува́равічы[2] (трансліт.: Uvaravičy, руск.: Уваровичи) — гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Уза (прыток р. Сож). Цэнтр Уваравіцкага сельсавета. За 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Уза на лініі Гомель—Жлобін; аўтадарогі на Гомель і Буда-Кашалёва. Насельніцтва 2 320 чал. (2017)[3].

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1483 г. У канцы XV — пачатку XVI стст. Чарнігава-Старадубскім княстве, уладанне князёў Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. пацярпелі ад ваенных дзеянняў. З 1566 г. у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства. Паводле інвентара 1640 г. Гомельскага староства сяло, 11 дымаў. З 1772 г. у Расійскай імперыі, мястэчка. З 1773 г. у Гомельскім павеце Рагачоўскай правінцыі, з 1777 г. у Беліцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1825 г. заснавана гарбарнае прапрыемства, млын. З 1852 г. мястэчак Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1861 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1875 г. пабудавана мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы, у 1876 г. заснавана крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 г. — 902 жыхара, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, праваслаўная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы. У пачатку XX ст. Належалі Ліпінскім і Уваравіцкай сельскай грамадзе. У 1909 г. — 2 372 ж., 314 двароў. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, цэнтр воласці. З 8 снежня 1926 г. у БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі, з 1938 г. у Гомельскай вобласці. У 1926 г. — 2 391 ж., 519 двароў. З 27 верасня 1938 г. гарадскі пасёлак. З 17 красавіка 1962 г. у Буда-Кашалёўскім раёне.

Будынак сталовай

Насельніцтва

  • 1858 — 935 чал.
  • 1880 — 902 чал.
  • 1909 — 2 372 чал.
  • 1926 — 2 391 чал.
  • 2006 — 2,6 тыс. чал.
  • 2016 — 2 307 чал.[4]
  • 2017 — 2 320 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be