Расава
Расава́[1] (трансліт.: Rasava, руск.: Расова) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
За 3 км на захад ад Светлагорска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (на лініі Жлобін — Калінкавічы), 113 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы, рэчка Жардзянка злучае з ракой Бярэзінай (прыток ракі Дняпро).
Гісторыя
Згадваецца ў рэвізскіх казках 1795 года як вёска Парыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Мела 13 хат. Паводле перапісу 1897 года — 115 жыхароў, 21 двор, працавала карчма.
У 1921 годзе адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «3-ці вырашальны», працавала кавальня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1943-44 гадах у баях за вёску і наваколлі загінулі 225 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвай ускраіне).
14 лістапада 2018 года Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада Светлагорск[2].
30 снежня 2019 года скасавана[3].
У сакавіку 2020 года заасфальтавалі ўсю вуліцу Цэнтральную.
У верасні 2020 далучана да Светлагорска.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Светлагорска. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца кароткая прамалінейная вуліца, з усходу — завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Вёска мае аўтобуснае паведамленне з горадам праз прыгарадныя аўтобусныя маршруты, а так жа адзін гарадскі маршрут які рухаецца праз в. Мядкоў. Частка аўтобусаў прыпыняецца на трасе Р82 (без заезда ў вёску), астатнія з заездам, у якой маеца некалькі прыпынкаў.
Насельніцтва
- 1795 год — 13 хат.
- 1897 год — 21 двор, 115 жыхароў (паводле перапісу).
- 1917 год — 37 двароў 260 жыхароў (253 беларуса і 7 габрэяў).
- 1926 год — 50 двароў 269 жыхароў (усе беларусы).
- 1930 год — 55 двароў, 314 жыхароў.
- 1959 год — 272 жыхары (паводле перапісу).
- 2002 год — 70 жыхароў.
- 2004 год — 69 гаспадарак, 92 жыхара.
- 2016 год — 154 жыхары.
У вёсцы пераважала прозвішча Богдан[крыніца?].
Славутасці
Вядомыя выхадцы
- І. Н. Усціменка — кавалер 3-х Георгіеўскіх крыжоў.
- Сяргей Несцеравіч Прач (1919—1986) — беларускі краязнаўца, мовазнаўца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́саў, м.
- ↑ Изменение границ Светлогорска: Расова войдет в состав города
- ↑ Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 30 декабря 2019 г. № 122 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 12 лістапада 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Расава
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мыроніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.