wd wp Пошук:

Светлагорск

Светлаго́рск[2] (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Светлагорска

Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна[3]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[4]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[5] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[6]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне[7]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[8], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[9], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].

Насельніцтва

Унутраны падзел горада

Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:

Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);

Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;

пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;

8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).

Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:

пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;

Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.

Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».

Мікрараёны маюць наступныя назвы:

  • Кастрычніцкі (мікрараён 1)
  • Першамаскі (мікрараён 2)
  • Маладзёжны (мікрараён 3)
  • Юбілейны (мікрараён 4)
  • Шацілкі (мікрараён 5)
  • Бярэзіна (мікрараён 6)
  • Палессе (мікрараён 6А)
  • Паўдневы (мікрараён 8)

Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, «Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11»), так і нумары («Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11»). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.

Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ЦЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна і Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК)

Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. Стары горад. Мікрараён Палессе.

Вуліцы і завулкі

Асноўны артыкул: Спіс вуліц Светлагорска

Афіцыйная назваГістарычная назва
Першамайскі завулакВераснёўскі праезд
Інтэрнацыянальная вуліцаСудабудаўнічная вуліца
вуліца ЛазоПалеская вуліца
 ?Станцыённая вуліца
 ?Судаверфная вуліца
 ?Дарожны завулак
 ?Палескі завулак
 ?Савецкі завулак
 ?Судабудаўнічны завулак
 ?Леніна завулак
 ?Інтэрнацыянальны завулак
вуліца Сяргея ПрачаЛясная вуліца
Царскасельская вуліцаЦэнтральная вуліца
Кучынская вуліцаСасновая вуліца
Бельская вуліцаСадовая вуліца
вуліца Еўфрасінні ПолацкайКляновая вуліца
вуліца Iгната УсцiменкiПалява вуліца

Эканоміка

Намотка тэрмаўстойлівай ніткі «Арселон» вытворчасці ААТ «СветлагорскХімвалакно».

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно»
  • цэлюлозна-кардонны камбінат
  • завод беленай цэлюлозы (уваходзіць у склад ААТ ЦКК, але з’яўляецца асобным заводам)
  • цеплаэлектрацэнтраль
  • завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • домабудаўнічы камбінат

Транспартныя зносіны

Чыгуначная станцыя.

Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[25]. Адлегласць ад Мінска наўпрост — 203 км.

Гарадскі аўтобус га вуліцы Леніна

У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.

  • Аграсэрвіс — вакзал
  • Аграсэрвіс — хлебазавод
  • Хімвалакно — вул. Прывакзальная
  • ЗПТН — мікрараён Палессе
  • ЦКК — вул. Прывакзальная
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр (туды — па вул. Свярдлова, назад — па вул. Леніна)
  • ЦКК — гандлёвы цэнтр
  • Э ЦКК — гандлёвы цэнтр (экспрэсны, па зкарочанаму маршруту па вул. Калініна)
  • пас. Нафтавікоў — індустрыяльны каледж
  • Аграсэрвіс — пас. Светач
  • Вакзал — пас. Мядкоў (або да в. Расава)
  • «Хімвалакно» (ці ад аўтастанцыі або ЦКК) — пас. Мядкоў
  • Аўтастанцыя — в. Якімава Слабада
  • Аўтастанцыя — вакзал
  • Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — вул. Прывакзальная
  • Б Аграсэрвіс — вул. Азалава
  • Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў
  • Б Аўтастанцыя — вул. Багдановіча
  • Аўтастанцыя — індустрыяльны каледж

Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.

У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорскім раёне, некаторыя вёскі Рэчыцкага раёна, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск і Слуцк.

Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін — Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін — Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).

Адукацыя

У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія — былая школа нумар 7), першая і другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавалі паасобна, у 2018 годзе былі злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп’ютарны цэнтры.

Раней, у 1993—2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоўны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйскіх класаў у 2002—2003 гадах.

Культура

Дом культуры энeргетыкаў.
  • гісторыка-краязнаўчы музей
  • дом рамёстваў
  • раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
  • карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава
  • гарадскі цэнтр культуры
  • Дом культуры энергетыкаў
  • дзіцячая школа мастацтваў
  • дзіцячая мастацкая школа (выяўленчага мастацтва)

Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.

У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

Спорт

Гарадскі лес.

Рэлігія

Славутасці

Помнікі і скульптуры

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Светлагорска і Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Герой Сацыялістычнай Працы Героі Сацыялістычнай Працы

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лаўрэат Нобелеўскай прэміі

А. В. Бяляцкі.

Сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Навукоўцы

У адукацыі, культуры і мастацтве

Спартсмены

Сярод ураджэнцаў Светлагорска, выхаванцаў спартыўных школ горада, шмат спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Ніжэй падаюцца звесткі пра чэмпіёнаў і ўладальнікаў кубкаў у дарослых спаборніцтвах, шырэйшых за тэрыторыю Беларусі, а таксама пра спартсменаў, аб якіх ёсць асобныя старонкі ў «Вікіпедыі».

Веславанне на байдарках і каноэ

Радыёспорт

Іншыя віды спорта

Г. П. Блізнюк.

Іншыя вядомыя асобы

Партнёрскія гарады і акруга

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. РАССАДИН С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.)
  4. МАСЛЮКОЎ Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  5. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  6. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.)
  7. КАМІНСКІ М. І., ПЯТРОСАВА А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  9. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  11. ХОМІЧ А. М., РАБЯНОК П. П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 541 — 555. ISBN 985-01-0255-1.
  12. Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР. (руск.)
  13. Светлогорск // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М., 1962. (руск.)
  14. 1 2 3 Светлагорск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002, с. 253. ISBN 985-11-0238-5.
  15. Светлогорск // Большая Советская энциклопедия. (руск.)
  16. Светлогорск // Советский энциклопедический словарь. Мн., 1985, с. 1173. (руск.)
  17. Светлогорск // Большой энциклопедический словарь. (руск.)
  18. Светлагорск // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 19.
  19. Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  22. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  23. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a54/a54051206faadf3ed111c9fb79e4d8eb.pdf
  24. http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/5e8/5e847c9ec699ed5ae7a852198e283b58.pdf
  25. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  26. У Беларусі для абанентаў ByFly сайт даступны па гасцявым падключэнні.
  27. Ураджэнка Светлагорска здымецца ў некалькіх мастацкіх фільмах // Гомель гражданский. 2014.01.22
  28. ЛИПСКИЙ, В. Моя родня — моё богатство (руск.)  // Уладзімір Ліпскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны гарадоў Беларусі Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be