wd wp Пошук:

Распуцце

Распу́цце[1] (трансліт.: Raspuccie, руск.: Распутье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 58,5 км ад Мінска, 20,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Назва

Названая паводле мясцовасці, дзе размешчана паселішча.

Геаграфія

Месціцца над балоцістымі ўрочышчамі Камароўшчына і Каты. Альтэрнатыўная назва ў канцы XIX ст. — Забалоцце[2].

Гісторыя

Да сялянскай рэформы 1861 года належала да дамена Дудзічы Ельскіх, а ад 1857 года да дамена Замосце Аляксандра Ельскага. Акрамя земляробства сяляне займаліся бондарствам, сталярствам, вырабам драўлянага посуду, гандлявалі вырабамі на кірмашах у Дудзічах[2].

Вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Распуцце разам з суседнім Церабелем складала адно вясковае староства.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1921 годзе адкрытая працоўная школа 1-й ступні, у якой ў 1922 годзе было 30 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 1 жыхара. Пасля вайны вёска адноўленая.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Насельніцтва

  • пач. XIX ст. — 7 двароў, 37 жыхароў
  • 1897 — 36 двароў, 217 жыхароў
  • пач. XX ст. — 38 двароў, 275 жыхароў
  • 1917 — 37 двароў, 256 жыхароў
  • 1940 — 28 двароў, 78 жыхароў
  • 1999 — 14 жыхароў
  • 2002 — 7 двароў, 9 жыхароў
  • 2010 — 6 жыхароў
  • 2012 — 5 гаспадарак, 9 жыхароў

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх партызан, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Спіс вуліц

  • Дачная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Jelski A., 1888, с. 844
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Распуцце // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 174—175. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Rozpucie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IX: Poźajście — Ruksze. — 1888. — С. 844. — 960 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be