wd wp Пошук:

Сілістра

Сілі́стра[1][2], таксама Сілістрыя[1] (балг.: Силистра [siˈlistrə], гістарычна балг.: Дръстър [ˈdrəstər]) — партовы горад на паўночным усходзе Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.

Геаграфія

Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі прама на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.

Гісторыя

Сілістра была заснавана рымлянамі пад назвай Дурастар (лац.: Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча фракійцаў. Самымі раннімі вядомымі святымі Балгарыі з’яўляецца рымскія салдаты, які былі пакараны тут смерцю падчас пераследу Дыяклетыяна. Дурастар стаў важным ваенным цэнтрам рымскай правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэлія. Горад стаў цэнтрам хрысціянскага епіскапату і цэнтрам хрысціянства ў рэгіёне. У 454 годзе ў горадзе нарадзіўся знакаміты палкаводзец Флавій Аэцый.

Пра падзеле Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю імперыі, горад апынуўся ў складзе апошняй. Прыблізна ў канцы VII стагоддзя горад быў уключаны ў склад Першага Балгарскага царства, а гарадскі епіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Балгарыі. У 895 годзе падчас балгарска-венгерскай вайны 894—896 гадоў, венгры, саюзнікі Візантыі, аблажылі балгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадской крэпасці, але гэты напад быў адбіты[3]. У наступным годзе венгры былі рашуча разбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.

У 969 годзе была ўзята кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам.

Была неаднаразова ўзята рускай арміяй падчас Руска-турэцкіх войн. Былы асманскі вілает Сілістра ахопліваў увесь паўночны ўсход і ўсход сённяшняй Балгарыі, а таксама часці Дабруджы і Буджака.

Славутасці

Да славутасцяў Сілістры адносіцца прыродны запаведнік Срэбырна (уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), які знаходзіцца блізка ад гарада, а таксама захаваная старажытная рымская сцяна.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8. — карта Балгарыі
  3. Andreev, J. (1996). «The Bulgarian Khans and Tsars (Balgarskite hanove i tsare, Българските ханове и царе)». Veliko Tarnovo. — С. 95. — ISBN 954-427-216-X.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be