Рось
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рось (значэнні). Рось[2] — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. Адміністрацыйны цэнтр Роскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск. Насельніцтва 4 711 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. Побач нахадзіўся аднайменны маёнтак Хадкевічаў, таму Рось мела другую назву — Падрось. Першым уладальнікам быў ваявода новагародскі Аляксандр Хадкевіч, пазней — яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Яго сын Ян Геранім Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ўладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх смерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674), пазней — уладанне Крысціны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, пазней Літоўскай губернях. З 1801 мястэчка як цэнтр воласці Ваўкавыскага павета ўвайшло ў склад Гродзенскай губерні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касцёл, грэка-каталіцкая царква.
З пабудовай у 1886 Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета.
У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу[4][5].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 265 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 179, мяшчан-хрысціян і сялян 80[6]; 1836 — 573 чал.; 1878 — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 іўдзеі[7].
- XX стагоддзе: 1999 — 7,3 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2004 — 7 тыс. чал.; 2006 — 6,2 тыс. чал.[9]; 2008 — 6,1 тыс. чал.; 2010 — 5,4 тыс. чал.; 2016 — 4 705 чал.[10]; 2017 — 4 711 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
Інфраструктура
У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці
- Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.)
- Гістарычная забудова (канец XIX — пач. XX стагоддзяў; фрагменты)
- Капліца Святога Стэфана (1903)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1801) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000118шыфр 412Г000118
- Могілкі: ваенныя часоў Першай сусветнай вайны; яўрэйскія
- Старажытныя шахты здабычы крамяню
- Роская сінагога (XIX ст.)
- Свята-Троіцкая царква (1909)
- Брацкая магiла — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000117шыфр 413Д000117
- старажытныя шахты па здабычы краменя — каля пасёлка
Страчаная спадчына
-
Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
- Брама-званіца касцёла
- Свята-Троіцкая царква
- Вадзяны млын
- Сядзіба Патоцкіх. Дом садоўніка
- Палац Патоцкіх у міжваенны час
Вядомыя асобы
- Пётр Паўлавіч Матус — беларускі матэматык
- Рамуальд Валынцэвіч (1878—1929) — брыгадны генерал Войска Польскага.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 122.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Рось, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Roś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 747.
- ↑ Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 121.
- ↑ Россь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Рось // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Рось // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 410. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Roś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 747.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рось
- г. п. Рось на Radzima.org
- Гісторыя Росі(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.