Рудня (Гіжэнскі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудня.
Рудня — вёска ў Гіжэнскім сельсавеце Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Геаграфія
Размешчана каля ракі Крупка ў 24 км ад Слаўгарада, у 78 км ад Магілёва, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Верамейкі.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі. У 1777 годзе вёска ў складзе Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
У XIX стагоддзі вядома як фальварак. З 1842 года працаваў гарбарны завод, у 1855 годзе адкрыўся другі завод.
Паводле купчай 1867 году належала Шклярэвічу. У 1909 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павета. У 1910 хутар Рудня ў Доўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета, уладанне двараніна Нянькоўскага-Вайніловіча[2].
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 па 1930 год у Прапойскам раёне Магілёўскай акругі БССР, з 15 студзеня 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У 1931 годзе створаны калгас «Спартак».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з пачатку жніўня 1941 года па 3 кастрычніка 1943 года была захоплена нямецкімі войскамі. У маі 1943 года тут знаходзіўся партызанскі полк Сяргея Грышына(руск.) бел. — «Трынаццаць», таксама каля вёскі размяшчаліся партызаны асобых атрадаў № 15 і № 48.
З 1962 па 1965 год у Чавускім раёне. У 1990 годзе ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка» з цэнтрам у вёсцы Ходараў. Працавала ферма буйной рагатай жывёлы.
Вёска пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і трапіла ў зону з правам на адсяленне[3].
Насельніцтва
Інфраструктура ————–
У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[4].
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, Кн. 3. Магілёўская вобласць / под научн. ред. Т. В. Белова. — Минск: БелЭн, 2009. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0452-5
Зноскі
- 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
- ↑ Департамент по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь Социально-радиационный паспорт // Институт Радиологии. — 2009. — С. 9.
- ↑ Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 студзеня 2014.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.