Вароніцкі сельсавет
Варо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Варонічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Варонецкі сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Варонеч. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля)[1]. 24 верасня 2008 года скасавана вёска Загорцы[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавек[3], з іх 89,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].
Населеныя пункты
- Антанішкі
- Блізніца
- Варонічы
- Грыцкаўшчына
- Двор Хоццевічы
- Дубнякі
- Заполле
- Заскаркі
- Зыкова
- Канашы
- Касарова
- Касары
- Кунцэвічы
- Лагані
- Мамонава
- Мар’янполле
- Маскалеўшчына
- Мураўшчына
- Мяніца
- Саламір’е
- Старынкі
- Тадуліна
- Таўкачы
- Усомля
- Хоццевічы
Старшыні
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населенных пунктов Полоцкого района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ушацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Полацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.