wd wp Пошук:

Рыжкаў (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рыжкаў.

Рыжкаў — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаецца кароткая прасталінейная вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1850 годзе . Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся капліца, школа граматы, вятрак. У 1908 годзе ў Микуліцкай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Рыжкаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе створаны калгас «Беларусь», працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы). Ёсць клуб.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 75 гаспадарак, 177 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 12 двароў, 111 жыхароў.
  • 1897 год — 39 двароў, 263 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 81 двор, 431 жыхар.
  • 1930 год — 97 двароў, 555 жыхароў.
  • 1959 год — 570 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 75 гаспадарак, 177 жыхароў.
  • 2006 год — 75 гаспадарак, 178 чалавек

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be