Рэкта (Слаўгарадскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэкта, значэнні.
Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[3]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43.
Гісторыя
Узнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя для абслугоўвання ўчастка шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[4]. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета.
Насельніцтва
- 2011 год — 367 жыхароў[1].
- 2010 год — 374 жыхары.
- 2001 год — 399 жыхароў, 124 двары[3].
- 1999 год — 402 жыхары.
- 1910 год — 1115 жыхароў[4].
- 1886 год — 771 жыхар, 104 двары.
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў[3].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Вядомыя асобы
- Раман Цімафеевіч Кротаў[5] (1923—1999) — поўны кавалер ордэна Славы.
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 3 4 БелЭн, 2001
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
Літаратура
- Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 572. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскае захаванне
- Рэкта Архівавана 16 кастрычніка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.