Санюкі
Санюкі́[2] (трансліт.: Saniuki, руск.: Санюки) — вёска ў Млыноцкім сельсавеце Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. За 5 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы — Оўруч), за 186 км ад Гомеля, на рацэ Мытва (прыток Прыпяці). Насельніцтва 102 чалавека (2009)[3].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 2-й паловы XVIII ст., як пасяленне ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 1809 г. сяло Санюкоў у Мазырскім павеце Мінскай губерні.
У 1834 г. 14 двароў, 143 жыхары, у складзе маёнтка Міхалка.
Дваранін Вінцэнт Ігнатавіч Лянкевіч у вёсках Санюкі і Новая Рудня ў 1846 г. валодаў 2400 дзесяцінамі зямлі і 2 карчмамі.
Паводле перапісу 1897 г. 46 двароў, 265 жыхароў, школа граматы. У аднайменнай сядзібе дзейнічаў вадзяны млын.
У 1898 г. пабудаваны новы будынак школы. Апрача земляробства 15 вяскоўцаў займаліся бандарным промыслам.
У 1908 г. 49 двароў, 277 жыхароў, у Міхалкаўскай воласці Мазырскага павета.
3 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Санюкоўскага сельсавета Каралінскага, а з 5.2.1931 г. Ельскага раёнаў Мазырскай (да 26.7.1930 г., з 21.6.1935 г. да 20.2.1938 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Палескай, з 8.1.1954 г. Гомельскай вобласці.
У 1929 г. арганізаваны калгас «Энергія», працавала кузня.
У Вялікую Айчынную вайну ў баях каля вёскі ў 1943—1944 гг. загінулі 32 воіны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 66 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Паводле перапісу 1959 г. 560 жыхароў.
Гаспадарка
Вёска знаходзіцца у складзе саўгаса «Млынок».
Інфраструктура
На тэрыторыі вёскі знаходзіцца адзіная на сельсавет агульнаадукацыйная школа на 192 вучняў. На 2012 год — 57 навучэнцаў. Ёсць фельдшарска-амбулаторны пункт, сельскі дом культуры.
Вядомыя асобы
- Мікалай Аляксандравіч Назарчук (1927—2019) — вядомы беларускі мастак, член саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Решение Ельского районного Совета депутатов от 23 ноября 2011 г. № 92 Об установлении границ сельских населенных пунктов Ельского района (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.