wd wp Пошук:

Смалоўка (Акцябрскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Смалоўка.

Смало́ўка[2] (трансліт.: Smaloŭka, руск.: Смоловка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Арэса (прыток Пцічы).

Экалогія і прырода

На поўдні мяжуе з лесам і ўрочышчам Воўчы Бор.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Навасёлкі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца з поўдня кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе — хутар у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Асабліва хутка вёска расла ў 1920-я гады. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 6 двароў і забілі 4 жыхары. 14 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 14 двароў, 20 жыхароў.

Дынаміка

  • 1908 год — 4 двары, 22 жыхары.
  • 1940 год — 39 двароў, 174 жыхары.
  • 1959 год — 247 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 38 двароў, 74 жыхары.
  • 2004 год — 31 двор, 48 жыхароў.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be