Смародзінка
Смаро́дзінка[1] (трансліт.: Smarodzinka, руск.: Смородинка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў пачатку XVIII стагоддзя як уласнасць паноў Сапегаў. У 1778 годзе вёска прададзена Ераніму Гшасныцкаму. У вайну 1812 года спалена французамі.
У 1909 годзе — сяло ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, дзейнічала царква, адкрылася народнае вучылішча.
З 20 жніўня 1924 года — цэнтр Смародзінскага сельсавета Чарэйскага раёна Барысаўскай, потым Аршанскай акруг, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнеўка аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчана 25 мірных жыхароў. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года воінамі 5-й гвардзейскай стралковай дывізіі. У 1965 годзе ў скверы, каля будынка школы, на брацкай магіле на ўшанаванне памяці 67 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік — скульптуры воіна са сцягам і партызанкі з аўтаматам.
З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Абчугскім сельсавеце[2], з 5 мая 1962 года — у складзе Акцябрскага сельсавета[3], з 28 ліпеня 1966 года — у складзе Бобрскага сельсавета[4], з 31 сакавіка 1977 года — зноў у складзе Абчугскага сельсавета[5].
На 1 студзеня 1998 года працавалі няпоўная сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, крама, жывёлагадоўчая ферма[6]. Зараз вёска ў складзе калгаса «Слабада».
З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[7].
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1713 год — 29 дамоў, 1775 год — 11 двароў.
- XX стагоддзе: 1909 год — 24 двары, 196 жыхароў; 1941 год — 53 двары, 308 жыхароў; 1998 год — 33 гаспадаркі, 77 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рослаўльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.