Сомбатхей
Со́мбатхей[2] (венг.: Szombathely [‘sombɒt.hɛj], ням.: Steinamanger, харв.: Sambotel, славенск.: Sombotel, славацк.: Kamenec) — горад на захадзе Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ваш. Насельніцтва — 80 154 чалавекі (2005).
Геаграфія і транспарт
Сомбатхей размешчаны ў Заходне-Задунайскім краі прыкладна ў 220 кіламетрах на захад ад Будапешта і ў 10 кіламетрах на ўсход ад мяжы з Аўстрыяй. Праз горад праходзіць чыгунка Будапешт — Секешфехервар — Сомбатхей — Грац. Час на цягніку да Будапешта — каля 4 гадзін. Аўтамабільныя дарогі вядуць з горада на поўдзень у бок аўтабана E66 Секешфехервар — Грац і на поўнач у бок Шопрана і Вены. Праз горад працякаюць дзве невялікія рэчкі — Перынт і Дзьёндзьёш.
Гарады-пабрацімы
Каўфбойрэн, Германія (1992)
Кольдынг, Данія (1991)
Кольдынг, Данія (1991)
Кутаісі, Грузія
Лапеэнранта, Фінляндыя
Лека, Італія
Марыбар, Славенія
Оберварт[d], Аўстрыя
Рамат-Ган, Ізраіль
Сісак, Харватыя
Трнава, Славакія
Тур, Францыя
Ужгарад, Украіна
Ферара, Італія
Хунедаара[d], Румынія
Яшкар-Ала, Расія
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Дзьюла Дзеркавіч, мастак
- Міклаш Такач
Зноскі
- ↑ Nemény András: Összefogás és csapatmunka eredményezett sikert Szombathelyen // Híradó — 2019. Праверана 14 кастрычніка 2019.
- ↑ БелЭн, 2002
Літаратура
- Со́мбатхей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 82. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 45 годзе да н.э.
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.